Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не згуляе на Алімпіядзе ў Парыжы. Пра гэта 3-я ракетка свету заявіла 17 чэрвеня перад турнірам у Берліне.
Спартоўка спаслалася на перагружанасць календара WTA і жаданне паклапаціцца пра сваё здароўе.
— Не згуляю на Алімпіядзе праз турніры WTA, якія мне трэба абавязкова адгуляць. На жаль, мне давядзецца ахвяраваць Алімпіядай. На дадзеным этапе маёй кар’еры, з улікам усіх цяжкасцяў, з якімі я сутыкнулася ў апошнія месяцы, мне трэба паклапаціцца пра сваё здароўе. Гэта (Алімпіяда. — Заўв. рэд.) для мяне занадта, улічваючы графік. Таму я прыняла рашэнне аддаць увагу свайму здароўю, — патлумачыла Сабаленка.
Чытайце таксама