Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  4. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  11. Умер папа Франциск
  12. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  13. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
Читать по-русски


Для зніжэння штодзённага ўзроўню цукру ў крыві людзям з маларухомым ладам жыцця карысная ўмераная і энергічная фізічная актыўнасць у вечаровы час, піша «Хайтэк» са спасылкай на даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Гранады (Іспанія).

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Аўтары працы выявілі, што ў людзей, якія выконвалі больш за 50% фізічных практыкаванняў рознай інтэнсіўнасці ў перыяд з 18.00 да паўночы, значна зніжаўся ўзровень глюкозы ў крыві. Эфект захоўваўся на ўвесь дзень.

Навукоўцы сабралі звесткі пра актыўнасць і ўзровень цукру ў крыві для 186 дарослых з лішняй вагой ці атлусценнем. Сярэдні ўзрост удзельнікаў даследавання склаў каля 47 гадоў, а індэкс масы цела (ІМЦ) — 32,9. Для гэтай узроставай катэгорыі лішняй лічыцца ІМТ, вышэйшы за 27−28. Падчас эксперыменту ўдзельнікі цягам двух тыдняў бесперапынна насілі акселерометр для адсочвання рухаў і манітор для аналізу ўзроўню глюкозы ў крыві.

Даследчыкі класіфікавалі ўсіх удзельнікаў паводле тыпу фізічнай актыўнасці. Да тых, хто вядзе маларухомы лад жыцця, яны аднеслі людзей, што рухаліся менш за 20 хвілін на дзень. Для астатніх удзельнікаў навукоўцы вызначылі перыяд максімальнай актыўнасці — раніца, дзень ці вечар, на які прападала больш за 50% умераных і інтэнсіўных практыкаванняў.

Аналіз паказаў, што ва ўдзельнікаў, больш за 50% умеранай і высокай фізічнай актыўнасці якіх прыпадала на вечаровы час, зніжаліся дзённы, начны і агульны ўзровень глюкозы ў крыві ў параўнанні з тымі, хто вёў маларухомы лад жыцця. Гэтая сувязь не залежала ад полу ўдзельніка даследавання, але была мацнейшая пры парушанай рэгуляцыі глюкозы.

Умераная і высокая фізічная актыўнасць, як вядома, паляпшае гамеастаз глюкозы ў дарослых з лішняй вагой і атлусценнем, якія маюць вышэйшую рызыку развіцця рэзістэнтнасці да інсуліну. Але, адзначаюць эксперты, мала было вядома пра аптымальны час фізічнай актыўнасці для паляпшэння штодзённага кантролю ўзроўню глюкозы ў крыві.

«Нашыя вынікі падкрэсліваюць важнасць дакладнага прызначэння практыкаванняў. У клінічнай практыцы сертыфікаваны спартыўны і медыцынскі персанал мусіць улічваць аптымальны час дня, каб павысіць эфектыўнасць практыкаванняў і праграм фізічнай актыўнасці, якія яны прызначаюць», — адзначыў суаўтар даследавання Джонатан Р. Руіс.

Чытайце таксама