Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


2 студзеня 2024 года на 82-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі скульптар Генадзь Буралкін. Пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

Генадзь Буралкін. Фота: bis.nlb.by
Генадзь Буралкін. Фота: bis.nlb.by

Генадзь Буралкін нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў горадзе Ленінагорску (Казахстан) у сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1980 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. У 1990−2001 гадах — яго старшыня. У 1997-м адзначаны медалём Францыска Скарыны.

Сярод асноўных твораў — манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), скульптурныя серыі «Скачок» (1998−2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001−2002), «Лель» (2003).

Генадзь Буралкін займаўся афармленнем інтэр'ераў драматычнага тэатра (у суаўтарстве) і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне (1970-я гады).

Разам са скульптарам Аляксандрам Фінскім мастак стварыў скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожваюць Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі. Работы выкананыя ў арыгінальным стылі, які ўключае ў сабе класічныя грэчаскія і сучасныя традыцыі.

З’яўляўся аўтарам помніка Міндоўгу — заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, які ўсталяваны ў Навагрудку.