Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  3. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  4. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  5. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. Умер папа Франциск
  9. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  12. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  13. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


З 9 лістапада 2023 года ва Украіне пачынаецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы», на якім цягам трох месяцаў у пяці гарадах пройдуць афлайн паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы. Пра гэта арганізатары форума паведамілі на сваім афіцыйным сайце.

Фото: fest1084.org
Фото: fest1084.org

«1084. На мяжы» — ужо другі фестываль ва Украіне, ініцыяваны беларускім асветніцка-сацыяльным грамадскім аб’яднаннем «Звяно». 1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны.

Сёлета фестываль пройдзе ў пяці гарадах Украіны: Адэсе (з 9 па 11 лістапада), Луцку (з 18 па 20 лістапада), Бучы (18, 25−26 лістапада), Тэрнопалі (у снежні) і Кіеве (у студзені 2024 года).

У праграме фестывалю прадстаўленыя стужкі такіх незалежных беларускіх кінематаграфістаў, як Андрэй Куціла («Вадохрышча»), Вольга Прусак («Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным»), Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч («Motherland/Радзіма»), Аляксей Палуян («Кураж»), а таксама польскага рэжысёра Анджэя Фідыка («Беларускі вальс»).

Акрамя таго, у межах фестывалю 11 лістапада ў Адэсе адбудзецца канцэрт украінскага гурта «Колір», які стварыў некалькі песняў па творах Рыгора Барадуліна і зняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава), а таксама падтрымаўшых беларускіх палітвязняў. А з 18 па 25 лістапада ў Луцку распачнецца выстава антываенных плакатаў беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера. Частка прац пад назвай Hitlerkaputin прысвечана беларускай рэчаіснасці і тэме поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Уваход на ўсе мерапрыемствы па free donation — сабраныя сродкі будут пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.