Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры ў Штутгарце сказала, што не мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал Bild на рускай.

Арина Соболенко выступает в финале Australian Open. 28 января 2023 года. Фото: Reuters
Арына Сабаленка выступае ў фінале Australian Open. 28 студзеня 2023 года. Фота: Reuters

Пераможца Australian Open падкрэсліла, што яна не мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў згадваў яе ў сваіх выступах.

— Ён [Лукашэнка] можа каментаваць усё, што захоча. Я проста спартоўка з Беларусі, я раблю ўсё магчымае ў сваім відзе спорту. Калі ўкраінцы яшчэ больш узненавідзяць мяне пасля ягоных словаў, што я магу зрабіць, — рэзюмавала яна.

Сабаленка таксама чарговым разам падкрэсліла, што супраць вайны.

— Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла, — заявіла другая ракетка свету на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце.

Яна дадала, што, на вялікі жаль, ніяк не можа паўплываць на сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі:

— Многія людзі паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны не любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі.

Раней спартоўка неаднаразова выказвалася пра вайну ва Украіне, але абмяжоўвалася толькі агульнымі фразамі.

Чытайце таксама