Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  13. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Ураджэнец Оршы — адзіны лыжнік у гісторыі, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах (1994−2018), а таксама ў 12-ці запар чэмпіянатах свету (1995−2017). Сяргей Далідовіч быў пераможцам этапу Кубка свету і заняў на Гульнях у Сочы пятае месца. Ён з’ехаў з сям’ёй з Беларусі ў лютым мінулага года. Казаў, што на рашэнне паўплывала істэрыя з вайной ва Украіне, прысуд журналісту Аляксандру Івуліну і адхіленне на год ад выступленняў лыжніцы і яго дачкі Дар'і Далідовіч. Цяпер Сяргей асталяваўся ў курортным горадзе Закапанэ. Блог «Людзі» звязаўся з ім і даведаўся, як яму і сям'і жывецца ў Польшчы. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Сяргей Далідовіч. Фота: TUT.BY

Закапанэ, камфорт, дзедаўшчына

— Вы амаль год у Польшчы. Як ваш маральны стан?

— Хвалямі. Часам радасна, камфортна, а часам узнікае трывога. Думаю, гэта характэрна для многіх. Чалавек стамляецца адчуваць сябе злачынцам. Быццам не зрабіў нічога дрэннага, але пакуль баіцца ехаць дадому. А так у Польшчы няма хваляванняў. Пасяліўся з сям’ёй у Закапанэ. Тут прыгожа, горы. Мясцовыя берагуць сваю культуру — усе святы, напрыклад, у нацыянальных касцюмах. Ментальна мы даволі падобныя. Няма адчування, што я тут чужынец. Здзівіўся, калі прачытаў, што ў Ціманоўскай узнік канфлікт у Закапанэ з палякамі. У мяне за ўвесь час не было ніводнага інцыдэнту. Хоць не хаваў, што я беларус.

— Чым займаецеся?

— Спачатку кансультаваў моладзевую зборную Польшчы па біятлоне. Цяпер дапамагаю на валанцёрскіх пачатках юным біятланістам і трэнерам у спартыўнай школе. Была прапанова трэніраваць лыжнікаў, але я ў роздумах. Не ўпэўнены, ці застанемся тут. Малодшая дачка Злата ходзіць у Закапанэ ў падрыхтоўчую школу — пакуль вырашылі не зрывацца. А там відаць будзе.

— Прабачце, вам хапае на жыццё?

— Думаю, усім беларусам няпроста ўдалечыні ад дому. Пакуль не паміраем з голаду. Мне падабаецца трэніраваць, але ў крайнім выпадку, упэўнены, знайду працу і па-за спортам.

— Як вам праца з польскай моладдзю?

— Заўважыў адзін прыемны нюанс. У нас у зборнай было па пяць хлопцаў і дзяўчат. Паміж некаторымі пара гадоў розніцы. Уразіла, што няма дзедаўшчыны. У палякаў не прынята, каб адзін чалавек (хай ён разумнейшы, старэйшы, паказвае лепшыя вынікі) у спорце душыў іншага. У нас, на жаль, здараецца інакш.

— Што думаеце, гледзячы на беларускі спорт сёння?

— Як ні парадаксальна, гэта зона камфорту. Прынамсі, у лыжных гонках. Можна заўсёды сказаць, што трэніруемся, працуем, а там вось аднойчы пакажам усім. Міжнародных спаборніцтваў няма — са спартоўцаў няма і попыту. Трымаюць тых, хто ў нармальнай сітуацыі ўжо б даўно скончыў або проста не трапіў у зборную. А пацярпелі вядучыя спартсмены, якія пазбавіліся суперніцтва на сусветным узроўні, прызавых за прэстыжныя старты.

Дар’я, біятлон, грамадзянства

— А як вашай сям'і на новым месцы?

— Жонка і малодшая дачка нармальна адаптаваліся. Складаней за ўсё было Дар'і — сярэдняй дачцэ. Пераехалі, калі ёй да заканчэння школы заставалася паўгода. Плюс яна аказалася без сяброў і спорту, якім гарэла. Вядома, моцна перажывала, былі зрывы — працавалі і з псіхолагам.

— Яна вінаваціла вас у ад’ездзе з Беларусі?

— Так, такое было. Думаю, дачка потым нешта пераасэнсуе. Я тлумачыў, што нельга маўчаць і мірыцца з некаторымі рэчамі. Сумнявацца — гэта нармальна. Але трэба адстойваць свае перакананні. Я ні пра што не шкадую.

— Дар'я ж перакваліфікавалася ў біятланістку?

— Так. У лыжах ёй маральна стала складана. Па-першае, манатонная праца. Па-другое, дыскваліфікацыя ў Беларусі. У Закапанэ Дар’я пайшла ў інтэрнат са спартовым ухілам. Пачала вучыцца страляць. Стала нядрэнна атрымлівацца. На ролерах была першай у спрынце і трэцяй у пераследзе сярод юніёрак і чацвёртай у спрынце сярод жанчын (вёўся паралельны залік) у чэмпіянаце Польшчы. Вядома, Дар’я яшчэ сырая. Працаваць і працаваць. Трэба займацца сур’ёзна. Але паўстала пытанне пра змену грамадзянства.

— І?

— Дачка не хоча выступаць за Польшчу. Яна збіраецца бегаць за Беларусь.

— Нечаканы паварот.

 — Гэта яе рашэнне. Дар’я нядаўна вярнулася ў Мінск. 29 снежня ёй споўнілася 18 гадоў. Цяпер яна поўнагадовая і нясе адказнасць за свае ўчынкі. У Беларусі будзе спрабаваць здаць экзамены за 11 класаў — аднавіцца ў школе і давучыцца паўгода, як выявілася, нельга. Акрамя таго, Дар’я прапануе свае паслугі ў спорце. На дадзены момант — без выніку.

— Гаворка пра біятлон?

— Так, у лыжах яна сябе больш не бачыць. Хоць перыяд яе адхілення ад спаборніцтваў ужо скончыўся.

— Дар'я гатовая, што ў Беларусі яе могуць не сустрэць з раскрытымі абдымкамі? Вы ж разумееце: незразумелая дыскваліфікацыя на лыжах, пра якую пісалі аўтарытэтныя сусветныя СМІ, ад’езд за мяжу, змена віду спорту, а цяпер вяртанне, хай і ў статусе чэмпіёнкі Польшчы.

— Паглядзім. Я дапускаю, што на сітуацыю могуць адрэагаваць па-рознаму. Але, паўтаруся, Дар’я не хоча мяняць грамадзянства. Ніякіх інтэрв'ю б не было ў мінулым годзе, калі б дачку не адхілілі па надуманай падставе, маўляў, яна недзе шпурляла прызы. Я да апошняга не верыў, што ў федэрацыі лыжных гонак пойдуць на такое.

Дарья Долидович и Светлана Андриюк. Фото из архива Сергея Долидовича
Былыя вучаніцы Сяргея Далідовіча: дачка Дар'я і Святлана Андрыюк. Фота з архіва Сяргея Далідовіча

Каталікі, ультыматум, вайна

— Маладыя спартоўцы ў Польшчы свабодна гавораць пра палітыку?

— Не размаўлялі на гэтую тэму. Наогул, думаю, несправядліва ад 18−20-гадовых атлетаў патрабаваць сур’ёзных разваг пра палітыку. Успамінаю сябе. Дзесьці ў 23−25 толькі пачаў больш-менш цяміць. Плюс у беларускай адукацыі не хапае развіцця крытычнага мыслення. У дзіцячым садку ўсё выдатна, нічым не адрозніваемся ад той жа Польшчы. А потым усё кудысьці знікае ў школе і асабліва ў інстытуце.

— Як наконт прапаганды?

— Польскае тэлебачанне не гляджу — хіба што спартыўныя трансляцыі. Працы хапае. Але ў Закапанэ, бачу, ніхто нічога не навязвае. Ты каталік, вернік — сардэчна запрашаем у касцёл. Мая малодшая дачка вось ходзіць, песні спявае — ёй падабаецца. А калі не хочаш хадзіць, то коса глядзець не будуць. Па вострых пытаннях ідуць абмеркаванні. Напрыклад, нядаўна па радыё пыталі ў дэпутата, ці дарэчная ў каталіцкай краіне рэклама ЛГБТ.

— Чаму, дарэчы, вы не падпісалі ліст свабодных спартоўцаў?

— Не пагаджаўся з пэўнымі момантамі. Мне падалося, што яны былі складзеныя ў форме ультыматуму. А вось Антываенную дэкларацыю супраць агрэсіі ва Украіне цалкам падтрымліваю. Не трэба саромецца, што падпісаў нейкія рэчы, калі насамрэч так думаеш. Пры гэтым няправільна тыкаць пальцам: ён, значыць, наш чалавек, а ён нягоднік. Я за дыялог, пошук пунктаў судакранання. Наяўнасць подпісу пад адным і тым жа лістом яшчэ не значыць, што людзі насамрэч думаюць аднолькава.

— Ёсць спартоўцы, з кім перасталі камунікаваць пасля пачатку вайны?

— Так, з многімі расіянамі. Нібыта разам бегалі столькі гадоў, камунікавалі. Але яны не зразумелі, чаму я выступіў супраць нападу на Украіну.

— Спрабавалі іх пераканаць?

— Няма сэнсу марнаваць час. Пазіцыя расіян такая: мы сваіх не кідаем і змагаемся з фашызмам. Я б таксама змагаўся — толькі дзе ён? Я толькі бачу, што Украіна абараняе свой дом. Упэўнены, што большасць беларусаў супраць вайны. У многіх сваякі з Украіны. Забіваць людзей за тое, што яны размаўляюць на сваёй мове — неспасцігальна.

— Чаму тады маўчаць многія нашыя спартоўцы?

— Ад маладых, паўтаруся, чакаць выказванняў «Не вайне» складана. Спорт, трэніроўкі, сябры — у 20-гадовых пакуль іншае ў галаве. З лідараў, больш дасведчаных атлетаў, вядома, іншы попыт, але кожны сам прымае рашэнне. Калі камфортна маўчаць, то абцугамі не выцягнеш прызнанне. Я прыйшоў да таго, што не трэба нікога вінаваціць. Час рассудзіць. Хай і, магчыма, гады.

— Вы талерантныя для чалавека, які з’ехаў у тым ліку праз сваю грамадзянскую пазіцыю.

— Мне балюча глядзець, як праз пару гадоў людзей саджаюць за нейкія фатаграфіі. На іх усмешкі, вясёлыя твары. Ніхто ж не хадзіў на барыкады, не ладзіў рэвалюцый. А цяпер кожны чалавек пад пагрозай. Я, напрыклад, паняцця не маю, што можа быць, калі вярнуся ў Беларусь праз паўгода.