Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  4. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  5. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  6. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  7. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  10. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  11. Умер папа Франциск
  12. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  13. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
Читать по-русски


Днямі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу кіраўніка Нацыянальнай акадэміі навук на распрацоўкі ў сферы беспілотных лётных апаратаў — да гэтага яго падштурхнулі «ўрокі вайны ва Украіне». А ўжо 19 кастрычніка беларускія вайскоўцы прынялі на ўзбраенне два ўдарныя беспілотнікі з некіравальным узбраеннем «Баражыравальная труба» і «Квадра-1400» — так, прынамсі, сцвярджае тэлеграм-канал «ОтВинта | Авиация Беларуси» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Расказваем, што гэта за дроны і што яны могуць.

Што гэта за дроны?

Абедзве мадэлі распрацаваныя ў Віцебску, займалася імі канструктарскае бюро «Дысплэй», якое звычайна спецыялізуецца на вытворчасці экранаў, ВК-панэляў, сістэм індыкацыі і падобных вырабаў.

Выданне Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта ў 2021 годзе паведамляла, што і «Квадра-1400», і «Баражыравальная труба» прызначаныя для выяўлення, распазнавання і знішчэння лёгкай бронетэхнікі і жывой сілы, уключаючы тую, што знаходзіцца ў лёгкіх схованках палявога тыпу або збудаваннях. Абодва коптары забяспечаныя цеплавізарамі, курсавымі і прыцэльнымі камерамі, так што могуць лётаць і наносіць удары і днём, і ноччу.

Узбройваюцца дроны аднаразовымі рэактыўнымі супрацьтанкавымі гранатамі РПГ-26. Гэтая зброя распрацаваная ў познім СССР, на ўзбраенне прынятая ў 1985 годзе. 26-я мадэль адрознівалася ад папярэдніх, апроч іншага, магчымасцю пасля прывядзення гранаты ў баявое становішча, калі раптам стрэл ажыццявіць не атрымліваецца, перавесці яе назад у паходнае (гэта дзейнічае і для зброі, замацаванай на беларускіх коптарах). РПГ-26 складаецца з пластыкавай пускавой прылады ў выглядзе трубы і кумулятыўнай гранаты калібрам 72,5 міліметра. Граната важыць 1,8 кілаграма і мае баявую частку з выбуховым рэчывам маркі «Акфол» на аснове актагену.

Боепрыпас запускаецца парахавым зарадам, які цалкам згарае ў трубе, таму РПГ-26 страляе без аддачы — парахавыя газы свабодна выцякаюць падчас стрэлу назад праз ствол пускавой прылады.

"Барражирующая труба". Фото: vpk.gov.by
«Баражыравальная труба». Фота: vpk.gov.by

Трапіўшы ў цэль, граната выбухае і стварае кумулятыўную струю, якая прабівае да 440 міліметраў гамагеннай (то-бок аднароднай) брані — гэтага з лішкам хопіць, каб пашкодзіць БМП або БТР, але сучасныя танкі, асабліва заходнія, могуць быць прабітыя такім боепрыпасам толькі пры траплянні ў бакавую або заднюю частку, а таксама зверху. Прыцэльная далёкасць стральбы РПГ-26 складае каля 250 метраў, на гэтай адлегласці сярэдняе адхіленне гранаты па далёкасці і сярэдняе бакавое адхіленне складаюць 0,8 метра — то-бок пры стральбе на чвэрць кіламетра як мінімум палова стрэлаў павінная ўкласціся ў круг радыусам 80 сантыметраў.

Выданне дадавала, што асаблівасцю комплексаў стала магчымасць трапляць па цэлях з закрытых пазіцый, павялічыўшы далёкасць выкарыстання зброі. Па сутнасці, гаворка ідзе пра тое, што гранатамётчык, замест таго каб набліжацца да мэты, падвяргаючы сябе небяспецы, запускае ў паветра коптар з адной або дзвюма гранатамі РПГ-26. Баец кіруе дронам з пульта, а той на хуткасці да 72 кіламетраў у гадзіну набліжаецца да мэты, даючы магчымасць прыцэліцца і трапіць у яе.

Паколькі коптары абсталяваныя не бензінавымі, а электраматорамі, іх радыус дзеяння невялікі — «Квадра-1400» можа знаходзіцца ў паветры 25 хвілін і праляцець да 10 кіламетраў (адпаведна, цэль можа знаходзіцца на аддаленні ў пяць кіламетраў, бо пасля стрэлу трэба яшчэ вярнуцца да аператара), «Баражыравальная труба» — да чатырох кіламетраў (то-бок можа трапляць па цэлях, аддаленых на два кіламетры). Максімальная вышыня, на якой могуць працаваць дроны, — да 500 метраў.

Грузападымальнасць «Квадра-1400» складае да 8 кілаграмаў, для «Баражыравальнай трубы» гэты паказчык дакладна невядомы, аднак такі коптар падымае адну РПГ-26 (масай 2,9 кілаграма). «Квадра-1400» з дзвюма РПГ-26 важыць 35 кілаграмаў, меншая па памеры «Баражыравальная труба» — усяго 12.

Пра гэтыя мадэлі вядома даўно?

Вельмі. Упершыню дрон, сканструяваны паводле таго самага прынцыпу, што і абодва вышэйапісаныя, быў заўважаны яшчэ пяць гадоў таму ў рэпартажы «ВаенТБ» пра ход сумесных вучэнняў беларускіх ССА і расійскіх ПДВ. Гэта таксама быў квадракоптар з дзвюма рэактыўнымі гранатамі — праўда, у адрозненне ад «Квадра-1400», боепрыпасы былі падвешаныя знізу, а не замацаваныя на стабілізаванай платформе зверху. Ніякіх тлумачэнняў пра назву і характарыстыкі дрона тады не давалася.

Трохі пазней, падчас святкавання Дня дэсантніка 2 жніўня 2017 года, гледачам паказалі БПЛА з дзвюма гранатамі ў дзеянні. Тады, паводле легенды мерапрыемствы, байцы разведроты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА атакавалі тэрарыстаў, што заселі ў будынку. Пасля выяўлення праціўніка ўдарны дрон, які тады называўся проста «1400», выпусціў у акно дзве гранаты.

Потым на беларускай збройнай выставе MILEX-2019 паказалі ўжо абодва дроны — большы, з дзвюма РПГ-26, называўся тады «Квадра-1600», меншы, як і цяпер, — «Баражыравальная труба». У 2020 годзе выпрабаванні працягнулі. Такім чынам, можна сказаць, што праца над вырабамі ішла як мінімум пяць гадоў.

"Квадро-1400" на выставке. Фото: TUT.BY
«Квадра-1400» на выставе. Фота: TUT.BY

Што можна сказаць пра гэтыя коптары? Ці ёсць у іх аналагі?

І «Баражыравальная труба», і «Квадра-1400» адносяцца да тактычных беспілотнікаў узроўню «ўзвод-рота «- у гэтую катэгорыю сёння трапляюць розныя невялікія коптары аж да цывільных DJI Mavic. Асаблівасць такіх БПЛА — невялікая далёкасць і вышыня палёту (яны звычайна лётаюць не далей чым на пяць кіламетраў і падымаюцца на некалькі сотняў метраў), у асноўным коптары вядуць разведку з дапамогай невялікіх камер або адаптуюцца для скіду таксама невялікіх танных бомбаў, часта зробленых са стрэлаў для падствольнага гранатамёта.

Гэтыя коптары танныя, шматлікія і выконваюць ролю расходнага матэрыялу — ворагу збіць такі проста, аднак на яго месца хутка прыляціць іншы. Дарэчы, вядома, што як мінімум раней «Баражыравальная труба» выпрабоўвалася акурат з малапамернымі бомбамі — у дадзеным выпадку кумулятыўнымі ПТАБ 2,5−1,5. Мабыць, пазней ад ідэі адмовіліся, аддаючы перавагу супрацьтанкавым гранатам бомбавага ўзбраення.

Акурат узбраенне «Квадра-1400» і «Баражыравальнай трубы» выклікае некаторыя пытанні. Дроны, прызначаныя для знішчэння бранятэхнікі, звычайна выкарыстоўваюць карэктавальнае ўзбраенне — накшталт невялікіх бомбаў, якія кіруюцца па лазеры. Праўда, такія БПЛА нашмат большыя і даражэйшыя — як правіла, яны адносяцца да класа аператыўна-тактычных і могуць падымацца на вялікую вышыню, выходзячы за межы дзеяння большасці сродкаў СПА і трапляючы па танках або БМП з бяспечнай адлегласці ў некалькі кіламетраў. Класічны прыклад беспілотніка «супраць тэхнікі» — турэцкі «Байрактар» — але яго нельга назваць ні невялікім, ні танным.

Што да «Квадра-1400» і «Баражыравальнай трубы», то ім, як і байцу з РПГ-26, давядзецца для ўдару па праціўніку падляцець да яго на зусім невялікую адлегласць — да 250 метраў (больш не дазваляе прыцэльная далёкасць узбраення). Стваральнікі сцвярджаюць, што выхад на баявы курс можа выконвацца ў аўтаматычным, паўаўтаматычным або ручным рэжыме.

Пасля таго як коптар апынуўся паблізу праціўніка, яму трэба прыцэліцца — сама па сабе граната цэлі не знойдзе.

«Квадро-1400». Фото: vpk.gov.by
«Квадра-1400». Фота: vpk.gov.by

Наколькі можна меркаваць па наяўных відэа, «Квадра-1400» зрабіць гэта прасцей: абедзве РПГ-26 замацаваныя на стабілізаванай платформе і могуць адхіляцца пад рознымі вугламі, дазваляючы аператару знайсці цэль. Што да «Баражыравальнай трубы», то ў яе канструкцыі такіх удасканаленняў няма — падобна, граната проста падвешваецца пад дронам. Наводзіць яе давядзецца, мабыць, нахіляючы коптар у палёце — малаверагодна, што гэта зручна і дазваляе надзейна навесці зброю.

У абодвух выпадках даволі буйному дрону давядзецца нейкі час лётаць зусім побач з праціўнікам, імкнучыся дакладна на яго навесціся. Часопіс ДВПК паведамляе, што беспілотнікі прызначаныя «для контрдыверсійных падраздзяленняў і атрадаў спецыяльнага прызначэння, дзе павінная забяспечвацца схаваная і вокамгненная праца па ліквідацыі інфраструктуры і бронеаб’ектаў праціўніка, а таксама прыкрыццё сваіх груповак, злучэнняў на маршы, у месцах канцэнтрацыі і баявой абстаноўцы».

Як з гэтай вельмі шырокай тактычнай нішай спалучаецца мінімальны час у палёце, немагчымасць дзейнічаць з вялікіх вышынь або адлегласці, пакуль не вельмі зразумела.

Магчыма, «Квадра-1400» з яго цеплавізарам, які дазваляе дзейнічаць ноччу, больш «заточаны» якраз на дзеянні ў цёмны час сутак. Разам з тым наяўнасць цеплавізійнай камеры (такія даволі дорага каштуюць) наўрад ці дазваляе разлічваць на буйны дрон як на танны «расходнік».

Аналагаў у беларускіх беспілотнікаў зусім няшмат, але яны ёсць. Менш за год таму з’явілася інфармацыя, што нарвежскае абароннае прадпрыемства Nammo выпрабоўвае дрон, узброены гранатамётам М72 з эфектыўнай далёкасцю 350 метраў. Пры гэтым гранатамёт размешчаны вертыкальна, а ўзброены ім БПЛА прызначаны, падобна да СТРК Javelin і гранатамётам NLAW, для трапляння бранятэхніцы ў дах (хоць сам М72 нашмат менш дасканалы, чым гэтыя мадэлі, і прыкладна адпавядае РПГ-26). Яшчэ адна мадэль дрона з супрацьтанкавымі гранатамі «Дэман» была створаная ва Украіне, аднак пакуль не паведамлялася пра тое, што УСУ зацікавіліся вырабам. Таксама ўжо пасля пачатку вайны ўкраінскія валанцёры распрацавалі свой варыянт дрона з гранатамётамі пад умоўнай назвай «Малеча», аднак гэта, хутчэй за ўсё, не серыйная мадэль.

У любым выпадку тэма выкарыстання дронаў на вайне яшчэ далёка не закрытая. Фактычна цяпер мы назіраем нараджэнне новай тактыкі — магчыма, у ёй знойдзецца месца і для «Квадра-1400». Але ў цэлым такія БПЛА больш нагадваюць саматужную або эксперыментальную працу, чым прадукт, які сапраўды спатрэбіцца на полі бою і можа быць паспяховым на рынку.

Беларуская армія выкарыстоўвае беспілотнікі досыць даўно — так, яшчэ ў 2014 годзе вайскоўцы Беларусі згубілі ў Бярозаўскім раёне дрон і пасля шукалі яго, даючы аб’явы ў газетах.