Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Смаргоні жыхара райцэнтра, які падазраецца ў разбэшчванні малагадовай, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Паводле звестак міліцыі, калі дзяўчынцы было 8 гадоў, фігурант зняў яе на відэа без адзення і чапаў за інтымныя месцы. З таго часу ён перыядычна чапляўся да пацярпелай. Мужчына затрыманы.
Следчыя распачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малагадовай. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.