Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Нядаўна жыхары сталічнага ЖК «Минск Мир» скардзіліся на залітыя вадой пад’езды і ліфты ў дамах — прычынай патопаў аказаўся крадзеж медных трубак з цеплавых шафаў, якія адказваюць за нармальную працу ацяплення. Міліцыя затрымала выкрадальніка — «гастралёра» з Гомеля, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Цеплавая шафа ў адным з дамоў «Минск Мира», з якой скралі медныя трубкі. Фота: тэлеграм-канал абслуговай кампаніі

У канцы траўня насельнікі квартала «Заходняя Еўропа» ў жылым комплексе «Минск Мир» скардзіліся на патоп у сваіх пад’ездах і ліфтах, а кіраўнічая арганізацыя заявіла пра серыйныя крадзяжы медных трубак, пасля дэмантажу якіх прасочваецца вада.

«У выніку ўзлому дзвярэй павярховых цеплавых шафаў выкрадзеныя імпульсныя медныя трубкі. Інфармацыя пра гэтыя факты ўжо перададзеная ў праваахоўныя органы. Гэтыя трубкі адказваюць за нармалізацыю падачы ацяплення ад агульнадамавога цепланосбіта да павярховай сістэмы ацяплення на кватэры», — гаварылася ў паведамленні.

У міліцыі расказалі, што аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага — гэта 35-гадовы мужчына, ён прызнаў віну.

Затрыманы паведаміў, што прыехаў у Мінск з Гомеля і паспеў выкрасці медныя трубкі з шасці дамоў у новабудоўлях квартала. Ён пранікаў у пад’езд разам з жыхарамі і падымаўся на верхні паверх, а падчас спуску аглядаў цеплавыя шафы і дэмантаваў трубкі ў тых, якія не былі закрытыя на ключ.

— Пад'езды ж адчыненыя з раніцы — будаўнікі заходзяць, цэглай дзверы падпёртыя. Заходзіў у пад’езд — потым ліфт выклікаў, ехаў да 25-га паверха. Потым гэтую шафку адчыняў, бо яны адчыненыя. Адломліваў трубачку — і лесвіцай уніз, на наступны паверх. І так да першага, — патлумачыў сваю схему сам гамяльчук.

Выкрадзеную медзь мужчына прадаваў, а грошы выдаткоўваў на асабістыя патрэбы.