Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, што адбылася ўвечары 20 лютага ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.
Паводле звестак ДАІ, кіроўца Toyota ехаў вуліцай Леніна і паблізу дома № 19, мяняючы паласу, урэзаўся ў мікрааўтобус Mercedes, які ехаў у спадарожным кірунку ў суседняй паласе.
У выніку ДТЗ траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі два пасажыры маршруткі.