Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


У Магілёве на падстрэшку дома знайшлі нованароджаную дзяўчынку. Распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Ноччу 17 красавіка паступіла паведамленне, што на падстрэшку шматкватэрнага дома на вуліцы Габроўскай знойдзенае немаўля. Дзіцячы крык пачула жыхарка дома, якая выйшла на балкон пакурыць. Жанчына ўбачыла нованароджанае дзіця, што ляжала ў пакеце, і выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем дастаўленае ў бальніцу. Яму аказалі кваліфікаваную дапамогу, яно пад наглядам дактароў.

«Папярэдне ўстаноўлена, што дзяўчынку нарадзіла 34-гадовая мясцовая жыхарка. Яна загарнула малую ў ручнік, паклала ў пакет і выставіла на падстрэшак. У жанчыны ёсць яшчэ трое дзяцей (1, 2 і 9 гадоў)», — паведамілі ў СК.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 (Замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане) КК Беларусі.