Опубликовано 21 кастрычнiка 2024 у 16.42
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/world/81333.html    

«Я нанясу табе ўдар проста ў цэнтр грэбанай Масквы». Дональд Трамп заявіў, што пагражаў Пуціну праз Украіну

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю The Wall Street Journal, што пагражаў Уладзіміру Пуціну нанесці ўдар па Маскве ў выпадку нападу на Украіну.

Дональд Трамп. Фота: Reuters

«Я сказаў: „Уладзімір, калі ты будзеш ганяцца за Украінай, я нанясу табе такі моцны ўдар, што ты нават не паверыш. Я нанясу табе ўдар проста ў цэнтр грэбанай Масквы“. Я сказаў, што мы сябры. І я не хачу гэтага рабіць, але ў мяне няма выбару», — сказаў Трамп.

Паводле экс-прэзідэнта ЗША, Уладзімір Пуцін адказаў яму фразай «No way» (можна перакласці як «Не можа быць». — Заўв. рэд.). Трамп працягнуў: «Я сказаў: табе будзе вельмі балюча і я здыму гэтыя чортавы купалы з тваёй галавы».

Ён таксама адзначыў, што з Пуціным і Сі Цзіньпінам у іх склаліся выдатныя адносіны, і яны ведаюць, што «я вар’ят».

Дональд Трамп не ўдакладніў, калі і пры якіх абставінах адбылася размова з Пуціным.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у каментары ТАСС заявіў, што Масква не раскрывае зместу размоваў расійскага прэзідэнта з іншымі лідарамі.

«Мы па-ранейшаму аддаём перавагу таму, каб заяўляць вельмі адказную пазіцыю ў плане неаддавання публічнасці размоваў, якія вядуцца на найвышэйшым узроўні. На наш жаль, цэлы шэраг лідараў такой пазіцыі не прытрымліваецца і інфармацыйную гігіену ў дадзеным выпадку не выконвае. Але гэта на іх сумленні», — сказаў ён.

Фёдар Азёрскі / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO