Опубликовано 10 лiстапада 2022 у 13.18
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/world/25831.html    

Украінскія вайскоўцы паведамілі пра вызваленне Снігіроўкі — горада за 50 км ад Херсона

У сеціве з’явілася відэа з украінскімі вайскоўцамі, якія паведамляюць, што яны зайшлі ў Снігіроўку — раней захоплены расійскімі войскамі горад у Мікалаеўскай вобласці.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

«Сёння, 10 лістапада 2022 года, быў вызвалены населены пункт Снегіроўка сіламі 131-га асобнага разведвальнага батальёна», — кажа вайсковец на відэа. Вайскоўцаў вітаюць мясцовыя жыхары.

Узяцце Снігіроўкі пацвердзілі ў тэлеграм-канале «Аператыўны УСУ».

Вось такі пост, імаверна, прысвечаны вызваленню Снігіроўкі, апублікаваў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Горад Снігіроўка ў Мікалаеўскай вобласці — важны чыгуначны і лагістычны вузел на беразе ракі Інгулец. Размешчаны за 50 км ад Херсона. Снігіроўка была захопленая расійскімі войскамі ў сакавіку 2022 года.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO