Украінскія вайскоўцы і Мінабароны РФ паведамілі пра адбітыя напады адно аднаго на некалькіх кірунках. Ваенная разведка Вялікабрытаніі лічыць, што расійскія войскі для барацьбы з дэзерцірствам пачалі разгортваць загараджальныя атрады. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны мяркуюць, што Мінабароны Расіі таемна працягвае мабілізацыю. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў супрацьлеглых бакоў і высноваў экспертаў на 254-ы дзень вайны.
За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Верхнякаменскае, Спорнае, Мар'інка, Новаміхайлаўка, Вадзяное і Паўлаўка Данецкай вобласці, паведамілі ў Генштабе УСУ.
На Валынскім і Палескім напрамках абстаноўка без асаблівых зменаў. На іншых кірунках расіяне абстралялі шэраг населеных пунктаў. Усяго за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 4 ракетныя і 28 авіяўдараў, здзейснілі больш за 45 абстрэлаў з РСЗА. Пацярпела каля 30 населеных пунктаў Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Херсонскай і іншых абласцей.
Паводле звестак вайскоўцаў, украінскія ракетныя войскі і артылерыя за мінулыя суткі нанеслі ўдары па пунктах кіравання, чатырох раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, складзе боепрыпасаў, станцыі радыёэлектроннай разведкі, мінна-выбуховых загародах і іншых важных ваенных аб’ектах праціўніка.
Авіяцыя УСУ за суткі нанесла па праціўніку 21 удар. Пад паражэнне трапілі 20 раёнаў канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама пазіцыя сродкаў супрацьпаветранай абароны праціўніка. Украінскія сілы СПА збілі тры «Шахеды».
«Высокадакладнай зброяй Паветрана-касмічных сіл нанесеныя ўдары па цэхах вырабу ракетных рухавікоў завода ў горадзе Паўлаград Днепрапятроўскай вобласці, а таксама трох цэхах завода „Камунар“ у горадзе Харкаў, у якіх ажыццяўлялася вытворчасць рэактыўных снарадаў да сістэм залпавага агню», — заявілі ў Мінабароны Расіі.
У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра адбітыя напады УСУ:
— на Купянскім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў расійскіх войскаў сарваныя спробы праціўніка атакаваць дзвюма ротнымі тактычнымі групамі ў кірунку населеных пунктаў Бераставое Харкаўскай вобласці і Куземаўка Луганскай вобласці. Агнём расійскай артылерыі і армейскай авіяцыі праціўніку нанесенае паражэнне. Падраздзяленні УСУ адкінутыя на перашапачатковыя пазіцыі;
-на Чырвона-Ліманскім напрамку праціўнік сіламі двух узмоцненых мотапяхотных батальёнаў рабіў спробы атакаваць у кірунках населеных пунктаў Плашчанка і Чырвонапапоўка Луганскай вобласці. Усе атакі расійскімі войскамі адбітыя;
— на Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку праціўніку нанесенае агнявое паражэнне расійскай артылерыяй, штурмавой і армейскай авіяцыяй.
Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:
«Праз нізкі маральны дух і нежаданне ваяваць расійскія войскі, імаверна, пачалі разгортваць загараджальныя атрады або блакавальныя падраздзяленні. Гэтыя падраздзяленні пагражаюць расстрэльваць сваіх салдат, што адыходзяць, каб прымусіць іх наступаць», — паведамляе ваенная разведка Вялікабрытаніі.
У аглядзе Мінабароны Вялікабрытаніі гаворыцца, што расійскія генералы, імаверна, хочуць, каб камандзіры ўжывалі зброю супраць дэзерціраў, у тым ліку дазвалялі страляць у іх пасля папярэджання.
Тактыка расстрэлу дэзерціраў, на думку брытанскай разведкі, сведчыць пра нізкую якасць, нізкі маральны дух і недысцыплінаванасць расійскіх сіл.
«Расійскія сілы працягваюць выводзіць некаторыя падраздзяленні з паўночнага захаду Херсонскай вобласці, але пакуль незразумела, ці будуць расійскія войскі змагацца за горад Херсон», — пішуць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).
Ключавыя высновы ISW:
Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць дадзеных афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні варожых бакоў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.
Распечатано с портала ZERKALO.IO