Опубликовано 6 чэрвеня 2024 у 11.05
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/life/70064.html    

Прапагандыст Азаронак занепакоіўся «раскошным» харчаваннем беларусаў і спытаў у псіхолага: «Ці не зажраліся мы?»

У эфіры перадачы «Да! Но» на тэлеканале СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак расказаў, што ў беларусаў мандарыны цяпер не толькі на навагоднім стале, а некаторыя нашыя суграмадзяне наогул наведваюць рэстаран, каб паабедаць, а не раз на месяц, як раней. З пытаннем «ці не зажраліся мы» ён звярнуўся да псіхолага Ганны Сідаравай.

Григорий Азаренок в эфире СТВ. 5 июня 2024 года. Скриншот видео
Рыгор Азаронак у эфіры СТБ. 5 чэрвеня 2024 года. Скрыншот відэа

— Ці не зажраліся мы? Я разумею, што гэта было не вельмі добра, што мандарыны былі толькі на Новы год, але гэта было падзеяй, гэта было святам, гэта было важным. Ну, паход у рэстаран — гэта быў раз на месяц. Цяпер людзі часам абедаюць у рэстаранах. Нармальная гэта для грамадства, для псіхалогіі сітуацыя ці не? То-бок ежа мусіць быць нечым паўсядзённым, але гэта не мусіць быць вось такім вось раскошным. Мы тады ўжо ў грамадства спажывання скочваемся… — спытаў прапагандыст.

Запрошаная ў эфір псіхолаг Ганна Сідарава прапанавала паглядзець на фігуры беларусаў.

— У першую чаргу паглядзім на фігуры беларусаў, і ў нас тут усё добра. Нават у студыі мы ўсе цудоўна выглядаем, — пачала адказваць псіхолаг.

На гэтым прапагандыст яе перапыніў:

— Мне схуднець трошкі трэба, вядома…

— Мы ўсе развіваемся, і рэч у тым, што наогул усе смакавыя перавагі фармуюцца (60%) ад чатырох да дзесяці гадоў. І калі нашыя бацькі нам прышчаплялі розныя [прадукты]: мы каштавалі сёння адзін сыр, заўтра мама ішла купляла іншы — мы акурат і сфармавалі тую асобу, калі дзіця выходзіць і яно не баіцца спрабаваць. Для яго гэта зразумела. Для яго гэта не страшна. Я назіраю як спецыяліст і радуюся, як развіваецца нашае грамадства. Спорт, правільнае харчаванне і культура харчавання. Мы акурат рухаемся. І гэта не проста не пра зажраліся — гэта пра нашае развіццё, — заключыла псіхолаг.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO