Опубликовано 16 красавiка 2023 у 16.34
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/life/36994.html    

Гімназістка з Белаазёрска вырашыла «раскруціць» свой тэлеграм-канал вельмі незвычайным спосабам. Усё скончылася хваляй хейту і выбачэннямі

У Белаазёрску з’явіўся тэлеграм-канал «Барсик и Мурка умрут», дзе, як сцвярджалася, публікаваліся відэа са сцэнамі гвалту над катамі. Размешчанымі ролікамі зацікавіліся зааабаронцы і міліцыя. 15 красавіка набліжаны да МУС тэлеграм-канал расказаў, хто стварыў рэзанансны рэсурс і навошта.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Як высветлілася, групу ў мэсэнджары стварыла 15-гадовая навучэнка гімназіі Белаазёрска разам з 13-гадовай сястрой. Каб хутка набраць аўдыторыю, дзяўчаты вырашылі здымаць пастановачныя ролікі са «здзекамі над хатнімі гадаванцамі», а відэа выкладвалі ў сеціва.

«Аднойчы дзяўчынка падлавіла момант, калі яе жывёліну прааперавалі, вядома, кот адчуваў сябе не вельмі. Хайперша зняла ўсё на відэа, у якім расказала, што дзякуючы яе „намаганням“ гадаванцу зрабілася кепска. Будзьце спакойныя: усе жывёліны ў парадку. Нам дакладна вядома, што школьніца любіць бяздомных, цягне іх дадому і выдаткоўвае на іх усе кішэнныя грошы, але пагоня за славай згуляла з ёй злы жарт», — паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.

Тэлеграм-канал гімназісткі ўжо заблакавалі. Яго стваральніца пасля хвалі хейту ўжо ў іншай сваёй групе апублікавала некалькі аўдыёпаведамленняў, у якіх расказала, што ўсе яе відэа — гэта фэйк, а насамрэч яна любіць катоў.

— Цяпер пра мяне з’яўляецца вельмі шмат фэйкаў, і кажуць пра тое, што я нібыта катоў забіваю і выколваю ім вочы. Гэта вельмі балюча чуць. Я перад вамі на каленях прашу прабачэння, што я пайшла на такія меры, каб прывабіць такім спосабам падпісчыкаў. Я зусім не мела рацыі, — расказала школьніца.

Мяркуючы па рэакцыях пад пастамі, у яе выбачэнні карыстальнікі не паверылі.

Нагадаем, раней тэлеграм-каналам гімназісткі зацікавіліся паліцэйскія ў Краснадарскім краі. Звароты ў расійскае ведамства паступілі ад неабыякавых грамадзян, бо ў сеціве распаўсюдзілася інфармацыя пра тое, што аўтар блогаў — з Краснадара, пісала РІА «Новости».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO