Опубликовано 12 снежня 2022 у 14.47
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/life/28127.html    

«Ад 15 хвілін да 5 гадзін». У Белчыгунцы паведамілі пра затрымку больш чым 50 пасажырскіх цягнікоў праз непагадзь

Мяцеліца, мокры снег, ледзяны дождж і парывісты вецер прывялі да абледзянення дратоў (больш за 2 см) і падзення дрэваў на аб’екты чыгуначнай інфраструктуры, што стала прычынай адключэння ліній электразабяспечання на асобных участках Беларускай чыгункі, расказалі ў прэс-службе БЧ.

Фото: pixabay.com
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Паведамляецца, што 11−12 снежня зафіксавана больш за 1200 падзенняў дрэваў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаныя збоі ў электразабяспечанні і працы сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала каля 140 км. Таксама назіралася абледзяненне токапрыёмнікаў электрарухомага складу.

«У гэты перыяд больш за 50 пасажырскіх цягнікоў рухаліся з адхіленнем ад вызначанага графіка руху. Затрымка склала ад 15 хвілін да 5 гадзін. Таксама былі зафіксаваныя затрымкі ў руху грузавых цягнікоў на электрацязе», — расказалі ў БЧ.

Да аварыйна-аднаўленчых работ прыцягнулі больш за 600 работнікаў беларускай магістралі, задзейнічаныя 20 адзінак спецыяльнай тэхнікі, 5 снегаўборачных машын. Работы па ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоваў надвор’я на Беларускай чыгунцы працягваюцца.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO