1. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


«Беларусбанк» паведаміў, што з 29 ліпеня кліенты не змогуць карыстацца сэрвісам бескантактных плацяжоў Fitbit Pay. Пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай арганізацыі. Аналагічнае рашэнне закране і кліентаў іншых банкаў.

Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Банк папярэдзіў, што з 29 ліпеня кліенты не змогуць аплачваць пакупкі з дапамогай сэрвісу Fitbit Pay. Яго выкарыстоўвалі ўладальнікі смарт-гадзіннікаў гэтага брэнда. Прычынай абмежавання «Беларусбанк» назваў рашэнне кампаніі-ўладальніка, то-бок Google.

Сэрвісам можна было карыстацца ўсюды, дзе была магчымасць бескантактнай аплаты карткамі Visa, Mastercard, Maestro і кабэйджынгавымі карткамі Maestro «Беларусбанка».

Раней аналагічнае папярэджанне публікаваў «МТБанк». Насамрэч сэрвіс з 29 ліпеня перастаў працаваць ва ўсіх кліентаў, не толькі ў Беларусі. Вытворца смарт-гадзіннікаў і разумных прыладаў Fitbit з 2021 года належыць Google. Цяпер кампанія згортвае сэрвіс Fitbit Pay і мяняе яго на свой вядомы прадукт Google Wallet.

«Беларусбанк» па-ранейшаму падтрымлівае іншыя аплатныя сэрвісы, уключаючы Apple Pay, Samsung Pay, Белкарт Pay, Swoo Pay, Xiaomi Pay, Garmin Pay і Huawei Pay.