1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


З 1 ліпеня беларусаў чакаюць змяненні што да пенсій: некаторых перавядуць на атрыманне гэтых выплат толькі праз банкі. Магчымасць рабіць гэта праз пошту, як цяпер, пакінуць толькі для некаторых катэгорый насельніцтва. Тым, хто да ліпеня не адкрые спецыяльныя рахункі ў банку, часова перастануць выдаваць пенсіі. У Мінпрацы расказалі, колькі чалавек можа трапіць у «пастку» — на нейкі час застацца без выплат.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што зменіцца з 1 ліпеня?

З наступнага месяца многіх беларусаў перавядуць на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі. Гэта закранае жыхароў Мінска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і райцэнтраў. Выбраць фінустанову, праз якую магчыма будзе атрымліваць гэтыя сродкі, можна самастойна. Нагадаем, цяпер беларусы на свой выбар могуць атрымліваць пенсіі і дапамогі на дзяцей праз пошту ці банкі.

Па-ранейшаму атрымліваць пенсіі праз пошту змогуць беларусы, старэйшыя за 70 гадоў, інваліды I і II групы, а таксама жыхары вясковай мясцовасці.

Раней сацслужбы папярэджвалі: каб з ліпеня атрымліваць пенсію або дапамогі ў банку, трэба да 21 чэрвеня адкрыць базавы рахунак у адной з фінустановаў. Тым, хто не адкрые такога рахунку, прыпыняць выплату грошай.

Адкрыць базавыя рахункі можна ў тым ліку ў «Белаграпрамбанку», «Беларусбанку», «Банку БелВЭБ», «Белгазпрамбанку», «Белінвестбанку», «Банку Дабрабыт», «Прыёрбанку» ці «Сбер Банку».

Колькі чалавек можа трапіць у «пастку» — застацца часова без пенсіі?

Міністр працы Наталля Паўлючэнка паведаміла, што ў цэлым па краіне новаўвядзенне па выплаце пенсій закранае каля 90 тысяч чалавек.

— На сёння больш за 90% з іх адкрылі базавыя рахункі і перайшлі, значыць, на выплату пенсій у банку. І ўсім рэкамендуем да 25 дня (чэрвеня. — Заўв. рэд.) адкрыць такія базавыя рахункі, — удакладніла кіраўніца Мінпрацы. То-бок каля 9000 чалавек рызыкуюць часова застацца без пенсій, калі не паспеюць адкрыць базавыя рахункі.

Чытайце таксама