1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што выхад з АДКБ — гэта лагічны крок пасля замарозкі сяброўства ў гэтай арганізацыі. Але афіцыйны Ерэван можа змяніць сваё стаўленне да АДКБ, калі Аляксандр Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй ці калі Беларусь выйдзе з АДКБ, перадае «Амі-прэс».

Никол Пашинян. Фото: пресс-служба премьер-министра Армении
Нікол Пашынян. Фота: прэс-служба прэм’ер-міністра Арменіі

Пашынян таксама заявіў, што ні ён, ні іншы чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль прэзідэнцкую пасаду там займае Лукашэнка, — праз ягоныя заявы ў Азербайджане.

Ён зноў адзначыў, што адзін з кіраўнікоў АДКБ заявіў, нібыта браў удзел і падтрымліваў падрыхтоўку да 44-дзённай вайны ў Арцаху і жадаў перамогі Азербайджану.

«Пасля гэтага я мушу пайсці і з прэзідэнтам Беларусі ў фармаце АДКБ абмяркоўваць АДКБ? Хоць вымушаны буду гэта рабіць у фармаце ЕАЭС і ЕЭК. Хачу зафіксаваць, што я больш ніколі не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнт там Аляксандр Лукашэнка. І ні адзін армянскі чыноўнік афіцыйна не наведае Беларусь», — заявіў Пашынян.

Ён адзначыў, што адносна АДКБ пазіцыя афіцыйнага Ерэвана не зменіцца, пакуль Беларусь не выйдзе з АДКБ або не прынясе такія прабачэнні, якія будуць прымальныя для армянскага народа.

Словы, на якія спасылаецца Пашынян, былі сказаныя Аляксандрам Лукашэнкам 17 траўня на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым — з іх вынікала, што Лукашэнка быў у курсе планаў Аліева напасці на Карабах.

«Я яшчэ падумаў, успомніў нашую размову перад вайной, перад вашай вызваленчай вайной, калі мы па-філасофску разважалі за абедам удвух. Тады мы зразумелі, што ў вайне перамагчы можна. Гэта важна. Вельмі важна ўтрымаць гэтую перамогу», — цытавалі Лукашэнку азербайджанскія СМІ, у паведамленнях яго прэс-службы гэтых словаў няма.

Пасля гэтага прэм’ер-міністр Арменіі заявіў, што ведае як «мінімум дзве краіны АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас».

Нагадаем, у сакавіку Пашынян паведаміў, што Арменія фактычна замарозіла сваю дзейнасць у рамках АДКБ і гатовая выйсці адтуль, калі партнёры не дадуць адказ на пытанне пра зону адказнасці арганізацыі ў краіне.

Напярэдадні, 12 чэрвеня, Пашынян заявіў, што Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), калі палічыць патрэбным, але назад не вернецца.