1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


У дачыненні да Арцёма Лябедзькі, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, узбудзілі крымінальную справу. Пра гэта яго бацька ў суботу распавёў у Facebook.

Артем Лебедько с дочерью. Фото из Facebook Анатолия Лебедько
Арцём Лябедзька з дачкой. Фота з Facebook Анатоля Лябедзькі

Арцёма Лябедзьку перавялі з ізалятара на Акрэсціна ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.

«Хлуслівыя, ад першай буквы да апошняга слова, пратаколы адміністрацыйнай справы і 30 содняў здзеку і катаванняў у самай мярзотнай турме Еўропы. Цяпер фабрыкацыя крымінальнай справы. Вышэйшы пілатаж бесчалавечнасці і мярзотнасці. Свядома, мэтанакіравана ідуць па жывых людзях, па сям'і, па дзіцяці», — напісаў Анатоль Лябедзька.

Як удакладнілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», мужчыну абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361−2 Крымінальнага кодэксу).

«За сваё жыццё я перажываў самыя розныя эмоцыі і пачуцці, але нянавісць толькі зараз. І нічога з гэтым зрабіць немагчыма. Яна цяпер мой спадарожнік па жыцці», — прызнаўся бацька Арцёма.

Нагадаем, 37-гадовага Арцёма Лябедзьку, бацьку малалетняй дачкі, затрымалі ў Мінску 28 сакавіка пасля вобшуку ў яго дома. Яму далі 15 сутак па артыкуле пра дробнае хуліганства, пасля гэтага зноў асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, нібыта аказанае пры затрыманні.

Як распавёў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю «Зеркалу», незадоўга да арышту Арцёма да яго маці ў Менску прыходзілі сілавікі, паведамлялі, што Анатоль у вышуку па некалькіх крымінальных справах, і цікавіліся сынам. Палітык упэўнены, што Арцёма затрымалі толькі з-за яго бацькі, бо ён ні ў якой палітычнай актыўнасці не ўдзельнічаў і не парушаў закон.

Сам Анатоль Лябедзька, які шмат гадоў быў лідарам АГП — адной з ключавых апазыцыйных партыяў, знаходзіцца ў эміграцыі з кастрычніка 2021 года. Ён з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы.