Опубликовано 15 чэрвеня 2023 у 15.36
Адрес в интернете: https://zerkalo-news.xyz/news/cellar/41462.html    

«Адчувала, што ўсе мяне ненавідзяць праз маю краіну». Сабаленка і яе трэнер выказаліся пра вайну ва Украіне ў серыяле Netflix

Наймацнейшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прызналася, што на яе моцна паўплывалі негатыўныя каментары ў яе адрас пасля пачатку вайны ва Украіне, цытуе другую ракетку свету Express.co.uk са спасылкай на словы спартсменкі ў серыяле Break Point вытворчасці Netflix.

Арина Соболенко во время матча второго круга открытого чемпионата Австралии по теннису против Шелби Роджерс из США, Мельбурн Парк, Мельбурн, Австралия, 19 января 2023 года. Фото: Reuters
Арына Сабаленка на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, Мельбурн, 19 студзеня 2023 года. Фота: Reuters

Адзначаецца, што ў дакументальным серыяле, другая частка якога выйдзе 21 чэрвеня, Сабаленка часам не магла стрымаць слёз у сувязі з вайной.

— Усе пачалі казаць: «Вы мусіце забаніць усіх гульцоў з Расіі і Беларусі», і я падумала, што ўсе глядзяць на мяне дзіўна, разумееце? Я адчувала, што ўсе мяне ненавідзяць праз маю краіну.

Арына таксама прызналася, што пасля аднаго з матчаў на «Ралан Гарос» (маецца на ўвазе леташні турнір) яна прачытала мноства негатыўных каментароў у свой адрас. І нават хацела скончыць з тэнісам.

Ад такога кроку беларуску ўтрымалі думкі пра бацьку, які маладым пайшоў з жыцця.

— Ён марыў, што мы будзем перамагаць на турнірах «Вялікага шлема» (сёлета Арына ўпершыню выйграла Australian open. — Заўв. рэд.). Падумала: «Я не магу кінуць тэніс». Тата б гэтага не зразумеў, — сказала Сабаленка.

Таксама ў серыі прыводзяцца словы трэнера спартсменкі Антона Дуброва:

— Вы пачынаеце адчуваць сябе сапраўды вінаватым [праз вайну], бо вашая краіна — частка гэтага. Але таксама вы мусіце быць вельмі асцярожныя, бо ў Беларусі вы не можаце сказаць ні слова пра тое, што адбываецца. Або калі вы проста скажаце слова «вайна», гэта ўсё роўна што «добра, ты памрэш у турме». Так што гэта вельмі складана.

Нагадаем, што 6 чэрвеня пасля пераможнага чвэрцьфіналу на «Ралан Гарос» у Францыі Сабаленка заявіла, што не падтрымлівае Лукашэнку «проста цяпер».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO