Памёр беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Міхась Тычына. Аб гэтым у сацыяльных сетках паведамілі яго сваякі.

Аўтар апавяданняў, аповесцяў, манаграфій і нарысаў Міхась Тычына памёр на 80-м гаду жыцця.
Выпускнік філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута пачаў друкавацца як паэт у 1963 годзе у рэгіянальнай газеце «Заря», а як крытык і літаратуразнавец першыя творы апублікаваў у 1969-м у часопісе «Маладосць». У той час Тычына працавай настаўнікам.
Міхась Тычына вядомы таксама як перакладчык на беларускую мову твораў Алеся Адамовіча і сааўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры.
У свой час ён быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, а таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, які ў 2003 годзе ўлады вырашылі зачыніць.