«Страх бярэ». У TikTok паказалі «апакаліпсіс» у беларускіх лясах
21 студзеня 2025 у 1737465180
Максім Іскрын / «Зеркало»
У сеціве з'явілася відэа, на якім відаць вужоў, што поўзаюць на лясным подсціле. Аўтар роліка сцвярджае, што відэа знятае 18 студзеня, напярэдадні Вадохрышча, пры тэмпературы +6°C. «Гэта апакаліпсіс!» - эмацыйна каментуе аўтар. Увагу на ролік звярнуў Telegraf.news.
@hytar.ok 18 января, на улице +6°, прямо на Крещение в лесу проснулись ужи! Это АПОКАЛИПСИС!!🐍🌲
Незвычайнае для сярэдзіны студзеня абуджэнне вужоў выклікала бурную рэакцыю ў каментарах. Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што ў Беларусі назіраюцца і іншыя «анамаліі»: прыляцелі буслы, з-пад зямлі пачалі прабівацца шматгадовыя расліны.
«Мы былі на прагулцы і кляшча прынеслі дадому выпадкова», - напісаў адзін з каментатараў.
«А мы сёння бачылі кліны птушак, якія вяртаюцца з выраю», - дадала іншая.
Устрывожаныя каментатары задаліся пытаннем, чаго чакаць ад надвор'я вясной: «А мяне страх бярэ: што будзе ў красавіку, траўні? Снег і мароз?!»
Зрэшты, знайшліся і скептыкі, якія ўсумніліся ў сапраўднасці відэа, дапусціўшы, што яго маглі зняць восенню.